The Radziwill's. Album of Portraits - Praca Zbiorowa
The Radziwiłł family (Polish pronunciation: ; Lithuanian: Radvila; Belarusian: Радзівіл, Radzivił; German: Radziwill) is an aristocratic family originating from the Grand Duchy of Lithuania and later the Crown of the Kingdom of Poland.The descendants of Kristinas Astikas, a Lithuanian and a close associate of the 14th century Lithuanian ruler Vytautas, were highly prominent for centuries, first in the Grand Duchy of Lithuania, later in the Polish–Lithuanian Commonwealth and the Kingdom of Prussia. The family has produced many individuals notable in Lithuanian, Belarusian, Polish, German (particularly Prussian) and general European history and culture.The Radziwiłł family received the title of Reichsfürst (prince, Polish: książę, Lithuanian: kunigaikštis, Belarusian: князь, kniaź), from the Holy Roman Empire.
The Nesvizh Castle complex, maintained by the family in Belarus between the 16th century and 1939, is a UNESCO World Heritage site. The countries of Belarus, Finland, Lithuania, Poland, Russian Federation, and Ukraine jointly nominated its family archives to the UNESCO Memory of the World Register in 2008, and they were inscribed on the Register in 2009.
Радзівілы — вялікалітоўскі арыстакратычны род, які ўзнік у XV ст. як галіна роду Осцікавічаў. Род Радзівілаў не меў сабе роўных па колькасці асоб, што займалі найвышэйшыя дзяржаўныя ўрады. На працягу гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а затым і Расійскай імперыі, нязменна заставаліся сярод найбагацейшых магнатаў.
Паводле лінгвістычных рэканструкцый, уласнае імя Радзівіл з'яўляецца адаптацыяй літоўскага складанага (двухасноўнага) імя Rаdіvіlаs — Rаdvіlаs. Мусіць, слушным з'яўляецца меркаванне, што першая частка імя Рад звязана са словамі літоўскай мовы rаstі, rаdо, што азначае «знаходзіць, знайшоў». У пацвярджэнне гэтаму прыводзяцца літоўскія словы rаdvіlа, rаdvіlаs — «той, каго знайшлі — падкідыш». На карысць балцкага паходжання першай часткі прозвішча сведчыць гняздо роднасных прозвішчаў і тапонімаў, якія сустракаюцца ў літоўскай мове: Радвіла, Радвілавічус, Радвілішкіс і інш.
Другі кампанент імя — «віл», на думку вучоных-лінгвістаў, па сваім паходжанні звязаны з генетычна роднаснымі словамі: літоўскім vаlіа «воля», vіtіs «надзея», старажытнаіндыйскім vіrаs «жаданне, выбар», верхненямецкім wаlа «выбар». У пацвярджэнне гэтаму прыводзяць факт, што ў складзе старажытных і сучасных літоўскіх імён даволі часта сустракаецца кампанент віл: Vіlgаrdаs, Vіlmаntаs. Такім чынам, дапускаецца, што першапачаткова імя Радзівіл літаральна змяшчала пажаданне або загад: няхай ён знойдзе, здабудзе волю.
Таксама, існуе версія, што імя Радзівіл — славянскае. У славянскіх мовах даволі часта сустракаюцца складаныя імёны з кампанентам Рад, які літаральна абазначае старажытнае слова радети «клапаціцца аб нечым». Вядомы такія старажытныя славянскія імёны, як Радамір (той, хто клапоціцца аб міры), Радаслаў (той, хто дбае аб славе) і да т.п. Знаходзяць падставы і для таго, каб і другі кампанент імя «віл» лічыць славянскім, непасрэдна звязаным са словам воля. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца ўкраінскае слова вільный (вольны). Такім чынам, у славянскай версіі паходжання, імя Радзівіл азначае «той, хто клапоціцца пра волю».